Songtexte.com Drucklogo

Stalinhrad Songtext
von N.R.M.

Stalinhrad Songtext

Ідуць па краіне, нібыта краіна чужая
Пачварныя гімны паўсюдна спяваць прымушаюць
І маюць загад, што ні кроку назад
І мроіцца ім, што наўкол Сталінград
І зробяць дакладна
Усё тое, што ім загадаюць

Go home! (Go home!)
Go home! (Go home!)


Краіна-руіна няўклюдна стаіць на каленях
Пад зоркай-палынай, гадуе свае пакаленні
І нехта бяжыць, каб спакойна дажыць
А нехта згаджаецца моўчкі служыць
Для гэтага трэба забыцца нарэшткі сумлення

Go home! (Go home!)
Go home! (Go home!)
Go home! (Go home!)

А як ты паглядзіш у вочы магутнаму богу?!
Ці проста таму, каму ты перакрэсліў дарогу?
Ты скажаш: Камрад, я выконваў загад!
А быў жа ж загад, каб ні кроку назад
А быў жа ж загад, каб ніколі нікому нічога

Go home! (Go home!)
Go home! (Go home!)
Go home! (Go home!)
Go! Go! (Go home!)

Songtext kommentieren

Log dich ein um einen Eintrag zu schreiben.
Schreibe den ersten Kommentar!

Beliebte Songtexte
von N.R.M.

Quiz
Wer singt das Lied „Haus am See“?

Fans

»Stalinhrad« gefällt bisher niemandem.