Songtexte.com Drucklogo

Slimak Songtext
von Leibonik

Slimak Songtext

Харашо быць дзьмухаўцом у полі
Свістанула ветрам — вось табе гастролі
Быць маленькай хмаркай пэўна бы няблага
Бывай Смаргонь, здароў Парыж, чакай Чыкага

Навогул гістарычна я вельмі лакальны хрэн
Эндэмік, што не схільны да жыхарства перамен
Але цікава дужа што там ёсць за паваротам —
Усё-ткі адзін раз жывем на гэтым свеце, шо там?

А так хацелася б хамут адкінуць і аглоблі
Ляцець у невядомасць смела бы ў палёце соплі
Ці мо замест саплі сказаць бы трэба жураўля?
Але ў нейкім сэнсе ўсё на гэтым свеце трошачку сапля

Мне б аднойчы раннім ранкам нейкім цудам
Прачнуцца недзе у Сахары качавым вярблюдам
Ці кітом блакітным, што спявае безгалоса
Махануць выходнымі з Грэнландыі да мора Росса


Мару і планую як ўсю зямлю аб′еду
Мякка лёгшы на канапу пасля сытнага абеду
І пакуль мяне чакае цудаў свету асарці
Мне бы вылезці з-пад коўдры: адзеялка, атпуці

Растаманы хой, слізь пакідаю за спіной
Харашо быць слімаком — усё сваё важу з сабой
Ці лепш ператварыцца мне ў чалавека-смоўжа?
Без нічога голым поўзаць — харашэчна, боўжа

Растаманы ёў, усім прыветы ад грыбоў!
Усё што маю успаміны і даволі шмат сяброў
Заўтра жа гатовы ехаць хоць да чукчаў, хоць да чэхаў
Бруханогія па конях! Рукі ў ногі і паехаў!

У прыхожай не магу знайсці красовак —
Я навогул целам не прыстасаваны да вандровак
Мне дімсамы не заменяць ваўкавыскія пельмені
Карацей, складанавата пераношу я змяненні

Мне бы рук яшчэ дзьве штукі, самых простых, не базукі
Мне яшчэ бы пару ног — а дзе тады на іх браць брукі?
Мне б у пашпарт сто старонак, каб хапіла дольш на візы
Мне бы хвост як ў гадзіллы каб прасцей цягаць валізы


Мне тут кажуць, што я трошачку пасунуўся кабінай
Але я ўсур'ёз гатовы стаць вандроўнаю машынай —
Стаць пассатам бэ чатыры, на мяжы касіць банкноты
Трыста літраў поўны бак — адсмакчыце, аўтаботы!

Раз красовак не знайшоўся, так і быць вазьму сандалі
Фёдар Конюхаў, падсунься на вандроўным п′едыстале
Але перш, чым навастрыць свае лыжы за мяжу
Фотасінтэз запушчу і яшчэ троху паляжу

Растаманы хой, слізь пакідаю за спіной
Харашо быць слімаком — усё сваё важу з сабой
Ці лепш ператварыцца мне ў чалавека-смоўжа?
Без нічога голым поўзаць — харашэчна, боўжа

Растаманы ёў, усім прыветы ад грыбоў
Усё што маю ўспаміны і даволі шмат сяброў
Заўтра жа гатовы ехаць хоць да чукчаў, хоць да чэхаў
Бруханогія па конях! Рукі ў ногі і паехаў!

Хой, слізь пакідаю за спіной
А растаманы ёў, усім прыветы ад грыбоў
(гоў, слізь пакідаю за спіной)
(гоў)
(гоў, гоў, гоў)

Ähnliche Songtexte

Songtext kommentieren

Log dich ein um einen Eintrag zu schreiben.
Schreibe den ersten Kommentar!

Quiz
Wer ist kein deutscher Rapper?

Fans

»Slimak« gefällt bisher niemandem.